Абвінавачванне ў асабліва злосным хуліганстве на падставе ч. 3 арт. 339 КК прад'яўлена 30-гадоваму мінскаму прадпрымальніку-раварысту, які ўдарыў бітай па галаве 17-гадовага пешахода. Абвінавачаны ўзяты па варту, паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксей Клімовіч.

Следствам устаноўлена, што ўвечары 19 чэрвеня пацярпелы ішоў па краі веласіпеднай дарожкі ўздоўж вуліцы Прытыцкага. Насустрач яму на ровары ехаў 30-гадовы мінчук. У выніку сутыкнення з юнаком ён упаў на асфальт. Падняўшыся, дастаў з заплечніка бейсбольную біту і, падышоўшы да пацярпелага, ударыў яго па галаве, прычыніўшы цялесныя пашкоджанні.

Падазраваны раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Працуе індывідуальным прадпрымальнікам. Паводле яго слоў, пасля канфлікту на веладарожцы біту ён распілаваў і выкінуў.

Пацярпелы — малады фатограф Васіль Дземідовіч.

Раварыст быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 23 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?