
Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт ФІФА Джані Інфанціна папярэдне прынялі запрашэнне на ўрачыстае адкрыццё тэхнічнага цэнтра футбольных зборных, паведаміў першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Сафар'ян на прэс-канферэнцыі 29 чэрвеня.
«На гэтым тыдні завяршаюцца практычна ўсе будаўнічыя працы ў тэхнічным цэнтры нацыянальных каманд. Напэўна, з наступнага тыдня пачнем завозіць неабходнае абсталяванне, каб у поўнай адпаведнасці з інвестыцыйным дагаворам да канца ліпеня падпісаць адпаведныя дакументы аб уводзе цэнтра ў эксплуатацыю», — сказаў Сафар'ян.
Ён адзначыў, што «такі аб'ект у нашай краіне ўпершыню будуецца», таму пры яго праектаванні былі «пэўныя праблемы». Акрамя таго, ўзнікалі пытанні з фінансаваннем аб'екта.
Адкрыццё цэнтра, па словах прадстаўніка БФФ, мае адбыцца не пазней за верасень.


Цяпер чытаюць
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

Каментары