Паводле кіроўцы Цімафея, інспектары спынілі яго і выказалі прэтэнзію да бчб-сцяжка, маўляў «што за сімволіка?». Цімафей кажа, што вельмі спакойна стаў тлумачыць свае адносіны да колераў гістарычнага сцяга, што шануе нацыянальныя традыцыі і паказаў, что нават нанёс на кузаў аўтамабіля нацыянальны арнамент.

Супрацоўнікі ДАІ з цікаўнасцю выслухалі кіроўцу, але вырашылі звязацца з начальствам і ўзгадніць свае дзеянні.

Паводле кіроўцы, ім быццам бы сказалі: не чапаць, але без штрафу не адпускаць.

Урэшце, штраф выпісалі, але мінімальны – 0,3 базавай, або 63 тыс. рублёў — за самастойна зробленую таніроўку шкла.

Карэспандэнту «НН», які стаў сведкам складання пратакола, кіроўца распавёў, што прызнае і выяўленае парушэнне, і справядлівасць пакарання.

Карэспандэнт «НН» таксама звярнуў увагу, што супрацоўнікі ДАІ былі вельмі ветлівымі і адказвалі па-беларуску.

Тысячы людзей ездзяць з налепкамі «Пагоні» або бел-чырвона-белым сцягам пад шклом, гэта ўспрымаецца спакойна, бо стала масавай з'явай.

А вось спробы некаторых кіроўцаў ездзіць з нацыянальнымі сцягамі на даху сталі прыцягваць увагу ДАІшнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?