29 чэрвеня па цэнтральных магістралях Мінска прайшла традыцыйная рэпетыцыя парада, які адбудзецца 3 ліпеня — дзяржаўны Дзень Незалежнасці.

На тварах мінакоў — ні радасці, ні цікавасці. Вялікая вайсковая калона беларускай арміі шыбуе галоўным праспектам дзеля рэпетыцыі параду — ніхто не вітае, моўчкі здымаюць на тэлефоны, шмат хто крочыць па сваіх справах. Чаканае. Звыкліся. Раздражняе. Але што ж зробіш?

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?