Мінадукацыі працягвае падводзіць вынікі ЦТ. Кіраўнік ведамства Міхаіл Жураўкоў у цэлым імі задаволены. Паводле яго слоў, абітурыенты прывыклі да такой формы ўступных выпрабаванняў і перасталі лічыць, што тэсты можна здаць без падрыхтоўкі. Такое меркаванне міністр выказаў журналістам 30 чэрвеня ў парламенце.

Цэнтралізаванае тэставанне. Фота: Дзмітрый Брушко, tut.by

Для Міхаіла Жураўкова няважныя такія крытэрыі, як колькасць 100-бальнікаў або абітурыентаў, якія не набралі ні аднаго бала. Ён упэўнены, што кожны год на ЦТ будуць «выпадковыя людзі». Міністр сочыць за тым, якія балы набірае асноўная маса абітурыентаў.

Жураўкова «натхняе і радуе» той факт, што сёлета павялічылася колькасць абітурыентаў, якія здалі ЦТ у дыяпазоне ад 30 да 60 балаў.

«Можна канстатаваць, што абітурыенты, па-першае, прывыклі да такой формы здачы. Па-другое, перасталі спадзявацца на цуд і казаць, што ЦТ можна здаць не рыхтуючыся», — лічыць чыноўнік.

Ён падкрэсліў, што сёлета па ўсіх прадметах стала больш заданняў, у якіх рашэнне трэба было абгрунтаваць, а не проста паставіць «галачку». Гэта зніжае фактар выпадковай здагадкі.

«Хачу падкрэсліць, што нельга параўноўваць балы па тэставанні з ацэнкамі ў атэстатах. Усё ж такі ЦТ — гэта своеасаблівае ранжыраванне. Меркаванне, што 20-30 балаў па ЦТ — гэта як двойка або тройка ў школе, абсалютна неправамернае. Усё залежыць ад складанасці задач і агульнай колькасці абітурыентаў, якія рашаюць тыя ці іншыя задачы», — патлумачыў Жураўкоў.

Вынікамі цэнтралізаванага тэставання -0 2016 ён у цэлым задаволены: «Сёлета сур'ёзных нараканняў не паступіла ні ад аднаго рэгіёну».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?