Капітан мінскага «Дынама» Аляксандр Гутар перайшоў у футбольны клуб расійскай прэм'ер-лігі «Арэнбург». Беларускі галкіпер падпісаў кантракт тэрмінам на адзін год.

Апошнія тры з палавінай сезоны Аляксандр Гутар, якому цяпер 27 гадоў, правёў у мінскім «Дынама», а да гэтага — з 2006 па 2012 год выступаў у барысаўскім БАТЭ.

У 2011 годзе Гутар быў прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі.

У «Арэнбургу» яго партнёрам будзе былы аднаклубнік па БАТЭ беларускі паўабаронца Павел Няхайчык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?