«Што тычыцца нашых палітычных і дыпламатычных адносін, у нас тут няма ніякіх праблем. Мы разумеем адзін аднаго, у нас няма ніякіх недамоўленасцей», — цытуюць кіраўніка дзяржавы беларускія афіцыйныя крыніцы. А.Лукашэнка падкрэсліў, што ўважліва ставіцца да супрацоўніцтва «з сябрамі з Ірана». Паводле яго слоў, Беларусь гатова павялічыць тавараабарот з Іранам да 1 млрд. долараў ЗША.
«Мы дамовіліся з прэзідэнтам Ірана, што галоўнае ў нашых адносінах, падмурак супрацоўніцтва — гэта эканамічныя адносіны. У прыватнасці, мы дамовіліся аб інвестыцыях ў эканомікі нашых дзяржаў. Такім чынам, планы і кірункі дзеянняў вызначаны, цяпер іх неабходна напаўняць канкрэтным зместам. Як гэта рабіць, мы таксама вызначыліся. Цяпер мы павінны рэалізоўваць запланаванае», — сказаў А.Лукашэнка.
Ён пазітыўна ацаніў дынаміку беларуска‑іранскага гандлёва‑эканамічнага ўзаемадзеяння, адзначыўшы, што тавараабарот, які ў 2007 годзе склаў 80 млн. долараў, усё яшчэ нязначны. Паводле меркавання А.Лукашэнкі, Беларусь і Іран маюць значна большы патэнцыял.
Алі Акбар Мехраб’ян у прыватнасці падкрэсліў, што кіраўніцтва Ірана надае вялікае значэнне развіццю ўсебаковых адносін з Беларуссю. Міністр высока ацаніў сустрэчы і перамовы ва ўрадзе Беларусі і перадаў А.Лукашэнку пісьмовае пасланне Махмуда Ахмадзінежада, паведамляюць афіцыйныя крыніцы.