Вызначыўся першы паўфіналіст Еўра-2016.

Фота uefa.com.

Фота uefa.com.

Асноўны час гульні паміж Партугаліяй і Польшчай скончыўся ўнічыю – 1:1.

Ужо на 2-ой хвіліне адзначыўся форвард палякаў Роберт Левандоўскі. Гэта першы гол зорнага форварда «бяла-чырвоных» на турніры.

На 33-яй хвіліне Рэната Санчэс аднавіў лік на табло. А вось Крыштыяну Раналду, хоць і меў шмат момантаў, аднак іх не рэалізаваў.

Дзеля справядлівасці варта сказаць, што партугальцы былі да перамогі ў асноўны і дадатковы час крышачку бліжэй за палякаў.

Урэшце ўсё дайшло да серыі пасляматчавых пенальці. Серыю якраз і пачынаў Крыштыяну Раналду, ён развёў мяч і польскага брамніка Фабьянскі па розных кутах. Следам упэўнена забіў Роберт Левандоўскі. Далей біць трэба было менш дасведчаным гульцам.

Пачыналася барацьба нерваў, у каго яны здадуць першымі. Здалі ў таго, у каго чакалася найменш.

Не забіў Куба Блашчыкоўскі – другая зорка палякаў. Куарэжма не схібіў. Партугалія выходзіць у паўфінал. Пры гэтым каманда не атрымала яшчэ ніводнай перамогі ў асноўны час.

Заўтра вызначыцца яе супернік. Гэта будзе ці Уэльс ці Бельгія. Гульня пачнецца а 22:00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?