Першыя абменнікі «Беларусбанка», у якім кожнаму ахвотнаму сталі даступныя новыя беларускія грошы, знаходзяцца на чыгуначным вакзале Мінска.

Пасля тэхнічнага перапынку яны мусілі адкрыцца а 2-й ночы. Аматары навінак спадзяваліся, што ў касах ужо будуць завезеныя новыя купюры і банкноты — і яны не памыліліся.

Яшчэ да адкрыцця абменнікаў каля іх сабралася каля 20 чалавек, якія апынуліся ў дзвюх чэргах. Яны гатовыя былі ахвяраваць бяссоннай ноччу дзеля магчымасці першымі памацаць новыя грошы.

Большасць пакупнікоў купляла ўвесь набор купюр і манет, іх агульны кошт складае 888 рублёў і 88 капеек.

Нарэшце, чарга дайшла і да карэспандэнта «Нашай Нівы».

Нашы аперацыі сціплыя. Па-першае, памяняць 10 даляраў, каб атрымаць 20 новых беларускіх рублёў.

Нам патрапілася банкнота з серыйным нумарам СР2061117. Цікава, што лічбы надрукаваныя не аднолькавым памерам, а павялічваюцца ад пачатку да канца. 

Па-другое, здаць сімвалічныя 100 расійскіх рублёў, каб памацаць рукамі манеткі — 3 беларускія рублі.

Для касіркі праца з капейкамі — таксама новы досвед. Пералічыўшы некалькі разоў манеткі, яна дала рады пастаўленай задачы.

Ужо 1 ліпеня атрымаць такія грошы зможа кожны ахвотны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?