Прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў пастанову «Аб мерах па рэалізацыі Указа прэзідэнта Расіі» аб падаўжэнні дзеяння асобных спецыяльных эканамічных мер у мэтах забеспячэння бяспекі Расійскай Федэрацыі».

Дакумент апублікаваны на сайце кабміна РФ.

Пастановай падоўжаная з 6 жніўня 2016 года па 31 снежня 2017 года забарона на ўвоз у Расію асобных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі, сыравіны і харчавання, краінай паходжання якіх з'яўляюцца Злучаныя Штаты Амерыкі, краіны Еўрапейскага саюза, Канада, Аўстралія, Каралеўства Нарвегія, Украіна, Рэспубліка Албанія, Чарнагорыя, Рэспубліка Ісландыя і Княства Ліхтэнштэйн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?