15-ы тур чэмпіянату краіны па футболе адкрыўся сёння гульнёй двух сталічных клубаў: «Крумкачы» і «Мінск». «Крумкачы» прайгралі з лікам 0:1 (Шаўчэнка, 85), а «Мінск» узняўся на 2-е месца ў табліцы.

Нагадаем, што сёння стала вядома пра сяміматчавую дыскваліфікацыю капітана клуба Філіпа Іванова.

Гэтая пятая параза ў чэмпіянаце (у «Крумкачоў» таксама сем перамогаў і тры нічыі, а вось розніца мячоў стала адмоўнай — 16:17).

БАТЭ — 31 (13 гульняў), Мінск — 25 (15), Крумкачы — 24 (15), Шахцёр — 24 (14), Дынама Мінск — 23 (14), Гарадзея — 21 (14).

Астатнія матчы 15-га тура будуць згуляныя ў суботу-панядзелак. БАТЭ адправіцца ў госці да «Гарадзеі», а мінскае «Дынама» прыме дома «Славію».

7 ліпеня будзе згуляны прапушчаны матч «Іслач» — БАТЭ, і ўсё, першы круг чэмпіянату скончаны. Адновіцца чэмпіянат толькі 30 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0