president.gov.by
«Толькі захоўваючы максімальную пільнасць, мы можам зберагчы сябе ад паўтарэння трагічных памылак чэрвеня 1941 года, - сказаў кіраўнік дзяржавы. — Так, мы ганарымся нашымі перамогамі. Мы — пераможцы. Але, вы ведаеце, я б не хацеў, каб у майго народа былі такія перамогі наперадзе. Я не хачу гэтага».
Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што тая перамога каштавала многіх мільёнаў чалавечых жыццяў. Гэта — халакост, генацыд беларускага народа, калі кожны трэці быў знішчаны.
«Добра, што мы перамаглі, што мы маем гэтую перамогу, але лепш, каб не было гэтай вайны і гэтых перамог цаной жыцця мільёнаў чалавек», - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што летам 1941 года, была магчымасць спыніць нямецка-фашысцкія войскі яшчэ на тэрыторыі Беларусі ў балоцістай мясцовасці. Аднак, на думку кіраўніка краіны, гэтаму перашкодзіла бестурботнасць, у тым ліку сярод кіраўніцтва краіны.
«Расстрэльвалі людзей за размовы пра вайну. Гэтая бестурботнасць прывяла ў тым ліку да тых вялікіх паразаў, якія мы неслі ў Беларусі. Нас забівалі, душылі», - сказаў кіраўнік дзяржавы.
«Я не хачу, каб гэта паўтарылася ні ў маю бытнасць прэзідэнтам, ні пасля мяне. Таму што пасля нас будуць жыць нашы дзеці, і няхай яны жывуць абароненымі і ў свабоднай, незалежнай краіне», - падкрэсліў беларускі лідар.