Амаль тры месяцы спатрэбілася грамадскім эколагам, каб даказаць, што запланаваная будоўля малочна-таварнай фермы на 1800 галоў каля аграгарадка Нарач супярэчыць закону.

Калі экаактывісты сцвярджалі, што праект размясцілі ў водаахоўнай зоне і такое суседства пагражае знакамітым азёрам, то мясцовыя ўлады і будучы ўладальнік, наадварот, былі ўпэўненыя: праект зроблены правільна.

Вырашальнае слова выказала Мінпрыроды. «Паводле сітуатыўнага плану размяшчэння аб'екта, прадстаўленаму ў АУНА, малочна-таварная ферма размешчаная ў гаспадарчай зоне нацыянальнага парку «Нарачанскі». Размяшчэнне аб'екта супярэчыць рэжыму нацпарка, бо на яго тэрыторыі не дапускаецца правядзенне работ, звязаных са змяненнем натуральнага ландшафту, рух і стаянка любых транспартных сродкаў згодна з Палажэннем аб нацыянальным парку «Нарачанскі», які зацвярджаецца Указам прэзідэнта №59 ад 9 лютага 2013 года», — адзначыў начальнік упраўлення дзяржаўнай экалагічнай экспертызы Мінпрыроды Андрэй Шахэміраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?