Тэмпературны рэкорд 101-гадовай даўніны абнавіўся ў першы дзень ліпеня ў Мінску.

Слупок тэрмометра падняўся да адзнакі 31,8 градуса цяпла. Ранейшы рэкорд дня складаў 31 градус (зафіксаваны 1 ліпеня 1915 года).

Абнавіўся максімум у Магілёве — плюс 30,2 (было 28,9 ў 2014 годзе). У Гомелі паўтораны рэкорд, зарэгістраваны ў 2010 годзе, — 30,6.

Цяплей за ўсё было ў Пінску — 33,2. Тут таксама пабіты рэкорд 101-гадовай даўнасці (31,5).

Рэкорд дня для ўсёй краіны ўстаяў (33,4 градуса ў 2012 годзе ў Брэсце).

Як паведамлялася раней, 25 чэрвеня ў Мінску абнавіўся тэмпературны рэкорд 102-гадовай даўніны.

2 ліпеня ў сталіцы чакаецца 30-32 градусы. Рэкорд дня — 30,7 (адзначаны ў 1938 годзе).

(Выкарыстаныя аператыўныя і архіўныя дадзеныя рэсурсаў meteoinfo.by і hmc.by.)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0