Прастаўленне ў пашпартах беларускіх грамадзян пры выездзе за мяжу дата‑штампа можа быць адменена сёлета, паведаміў на прэс‑канферэнцыі 22 мая старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Ігар Рачкоўскі.

Паводле яго слоў, для гэтага неабходна змяніць некаторыя дзейныя працэдуры, унесці папраўкі ў шэраг заканадаўчых актаў.

Упершыню аб магчымасці адмены прастаўлення ў пашпарце дата‑штампа І.Рачкоўскі заявіў 18 мая мінулага года. Планавалася, што гэта адбудзецца з укараненнем у пунктах пропуску на дзяржмяжы аўтаматызаванай сістэмы пагранічнага кантролю. Аднак гэтага не адбылося.

У пачатку 2008 года было аб\’яўлена, што ў I квартале Дзяржаўны пагранічны камітэт ініцыюе адмену прастаўлення ў пашпартах пры перасячэнні грамадзянамі мяжы дата‑штампаў. На першым этапе плануецца адмовіцца ад прастаўлення дата‑штампа ў пашпартах грамадзян Рэспублікі Беларусь, на другім — грамадзян замежных дзяржаў.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0