Паводле афіцыйнай статыстыкі, сярэдні заробак у Беларусі дасягнуў 718 рублёў, што адпавядала $369 па тагачасным курсе. Гэта лічбы за май 2016 года.

Аднак абсалютная большасць работнікаў у рэгіёнах зарабляюць менш. У Беларусі 118 раёнаў (+Мінск як асобная адміністратыўная адзінка), і ў 112 з іх не дацягваюць да ўказаных лічбаў.

Топ-7 самых багатых рэгіёнаў

  1. Салігорскі раён — 1110 рублёў
  2. Мінскі раён — 866 рублёў
  3. Полацкі раён + Наваполацк — 757 рублёў
  4. Дзяржынскі раён — 753 рублі
  5. Рэчыцкі раён — 745 рублёў
  6. Гродзенскі раён + Гродна — 729 рублёў
  7. Мазырскі раён — 701 рубель

Нагадаем, у Мінску сярэдні заробак у маі складаў 1007 рублёў.

Топ-7 самых бедных рэгіёнаў

  1. Шаркаўшчынскі — 454 рублі
  2. Лоеўскі — 463 рублі
  3. Кармянскі — 465 рублёў
  4. Брагінскі — 478 рублёў
  5. Лёзненскі — 479 рублёў
  6. Ушачскі — 480 рублёў
  7. Шумілінскі — 481 рублёў
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?