02.07.2016 / 14:49

БРСМ правёў у цэнтры Мінска шэсце ў нацыянальных строях і вышымайках  34

Ля сталічнага Палаца спорту прайшоў арт-парад у вышымайках і нацыянальных строях. Арганізатары мерапрыемства: Міністэрства культуры, Мінгарвыканкам і БРСМ. Шэсце адбылося ад Нямігі па частцы праспекта Пераможцаў да пляцоўкі перад Палацам спорту.

Нягледзячы на традыцыйны і «дзяржаўны» стандарт шэсця — калоны абласцей і горада Мінска, яго можна назваць гістарычным. Упершыню ў сучаснай гісторыі Беларусі афіцыйныя ўлады на самым высокім узроўні правялі публічнае шэсце, звязанае з традыцыйнымі нацыянальнымі беларускімі сімваламі і арнаментальнымі кодамі. Дарэчы, да шэсця БРСМ распрацаваў уласны варыянт вышымайкі. 

Глядзіце жывую трансляцыю з мерапрыемства тут >>> 

Фота Сяргея Гудзіліна

0
LMI / Адказаць
02.07.2016 / 14:53
Капец - Суздальцаў на лайно сыдзе разам з астатняй фашыстоўскай шушерай. У Клінцах раптоўна загадаюць завесьці ўсе танкі ад нянавісьці
0
Свабода / Адказаць
02.07.2016 / 14:55
Камсамольцы адпрацоўваюць расейскія гранты.
0
Урабляйма бульбяныя палеткі / Адказаць
02.07.2016 / 15:04
Пераможная ідэя МІРНЫХ ПЕРАМЕН дала плён. Сумленны беларус, надышоў час КАЗАЦЬ ПРАЎДУ!
Паказаць усе каментары/ 34 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру