Гурт з самай багатай за ўсіх беларускіх музыкаў дыскаграфіяй гэтым разам скіраваў увагу на клясыку і запісаў альбом імправізацый на тэму паэмы Янкі Купалы «На куцьцю».

Выглядае гэта наступным чынам: дэкляматар (Зьміцер Падбярэскі) выразна і без эмоцыяў, як тую дыктоўку, чытае клясыку, а музыкі (Леанід Нарушэвіч на гітары і Віктар Сямашка на духавых) у міжчасьсі паказваюць, як яны няслаба авалодалі тэхнікай ігры на сваіх інструмэнтах.

Але выйшла зусім ня сумна, як можа падацца на першы погляд. Толькі музыкам вядомы сакрэт, як іх інтуіцыйная імправізацыя сталася гарманічным працягам і фактычна зьлілася з тэкстам паэмы, напісанай на 98 год раней.

Вядома ж, праца «Мышкіна» не ідзе ў параўнаньне зь песьняроўскім «Гусьляром». Ды гэта і рок‑опэрай не назавеш, хутчэй, такая літаратурна‑музычная кампазыцыя — жанр занядбаны, але куды багацейшага і цікавейшага фармату, чым папулярная сёньня аўдыёкніга. Праца пакуль так і не знайшла выдаўца, але слухача знойдзе дык дакладна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?