Віленская канцэртная зала Compensa адмовілася прыняць расійскага выканаўцу Цімаці.

Прадстаўніца канцэртнай залы Гінтарэ Бінкявічуце паведаміла, што выканаўца хацеў правесці канцэрт у лістападзе, аднак Compensa не пагадзілася адкрыць для яго дзверы. Як гаворыцца ў прэс-рэлізе залы, такое рашэнне было прынята таму, што гэты расійскі рэпер лічыцца прыладай крамлёўскай прапаганды.

«Цімаці ўсхваляе прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, агітуе за праводзімую Расіяй палітыку ва Украіне, ухваляе анексію Крыма. Палітычныя погляды вядомага ў Расіі выканаўцы падаліся кіраўнікам канцэртнай залы Compensa непрымальнымі», — адзначаецца ў паведамленні.

Па словах прэс-сакратара, рашэнне пра канцэрт Цімаці было прынята пасля ўважлівага азнаямлення з поглядамі, якія дэкларуе выканаўца, кансультацыямі з экспертамі ў сферы інфармацыйных войнаў і культуры.

«Мы лічым, што Цімаці прыязджае не дзяліцца музыкай, а ажыццяўляць палітычныя задачы: мяняць погляд удзельнікаў канцэрта на палітыку, якая ажыццяўляецца Расіяй», — сказала Гінтарэ Бінкявічуце.

Раней Compensa з меркаванняў інфармацыйнай бяспекі не пагадзілася правесці канцэрт Льва Лешчанкі, адмоўлена было ў выступах і «Фестывалю шансона» і «Зоркам шансона».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?