Супрацоўнікі аховы расійскага ўніверсітэта МГІМО адмовіліся ўпускаць абітурыентку, апранутую ў хіджаб. Там спаслаліся на ўнутранае распараджэнне, паводле якога навучэнцам не рэкамендавана нашэнне мусульманскіх галаўных убораў.

«Хоча вучыцца — хай здымае хіджаб. У нас у інстытуце ў хіджабе не ходзяць», — цытуюцца словы намесніка начальніка службы аховы.

У той жа час, як распавёў адвакат Мурад Мусаеў, у сітуацыю ўмяшаўся прарэктар ВНУ па прававых пытаннях Сяргей Шыцько.

«Ён зразумеў, што ахоўнікі перагнулі палку, (…) і паведаміў сваякам, што дзяўчынка можа працягваць наведваць курсы. Мы згодныя з тым, што гэтая норма мае сілу для студэнтаў, якія прыходзяць у галаўных уборах, але з гэтага павінна быць зроблена выключэнне для людзей, якія так паступаюць праз рэлігійныя перакананні», — сказаў юрыст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?