Падчас апэрацыі «Вясна» ў 1948 годзе Саветы вывезьлі з краіны амаль 40 тысяч чалавек — літоўцаў, палякаў, беларусаў.

Падчас апэрацыі «Вясна» ў 1948 годзе Саветы вывезьлі з краіны амаль 40 тысяч чалавек. Гэта была найбольшая дэпартацыя ў гісторыі Літвы.

Прэзыдэнты Польшчы й Летувы — Лех Качыньскі ды Валдас Адамкус разам удзельнічалі ва ўшанаваньні памяці ахвяраў дэпартацыі. Прэзыдэнты перад выездам на спатканьне прэзыдэнтаў краінаў Прыбалтыкі ды Польшчы ў Рызе, паклалі кветкі перад помнікам ахвярам савецкай акупацыі ў Вільні.

Ахвярамі дэпартацыі часьцей за ўсё станавіліся заможныя гаспадары, якія не хацелі ўступаць у калгасы. Сярод іх было шмат палякаў. Дырэктар Цэнтру дасьледаваньняў злачынстваў і супраціўленьня Арвідас Алішаўскас кажа, што дакладная лічба дэпартаваных паводле іх нацыянальнасьці ня ўстаноўленая да гэтае пары.

Масавыя вывазы выклікалі ў грамдзтве пачуцьцё страху перад савецкаю ўладаю. «Саветы даказалі, што могуць зрабіць з чалавекам усё — адабраць дом, зямлю, вывезьці ці забіць», ‑‑ кажа сп. Алішаўскас.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0