У Нью-Ёрку ва ўзросце 87 гадоў памёр Элі Візэль, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, амерыканскі і французскі габрэйскі пісьменнік, журналіст, грамадскі дзеяч, прафесар. Былы вязень нацысцкіх канцлагераў, ён стаў вядомым прапагандыстам ведаў пра Халакост.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама, канцлер Германіі Ангела Меркель і Элі Візэль пры наведванні былога канцэнтрацыйнага лагера Бухенвальд ў 2009 годзе. Фота: Mandel Ngan / AFP / Getty Images.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама, канцлер Германіі Ангела Меркель і Элі Візэль пры наведванні былога канцэнтрацыйнага лагера Бухенвальд ў 2009 годзе. Фота: Mandel Ngan / AFP / Getty Images.

У 1985 г. Элі Візэль быў узнагароджаны Залатым медалём Кангрэса ЗША. Таксама ён адзначаны многімі іншымі ўзнагародамі за сваю літаратурную, грамадскую і асветніцкую дзейнасць.

У 1965 г. Элі Візель здзейсніў паездку па Савецкім Саюзе, каб вывучыць становішча габрэяў у СССР. Пад уражаннем ад убачанага і пачутага на сустрэчах з тысячамі грамадзян СССР ён напісаў кнігу «Габрэі маўчання», у якой заклікаў міжнародную супольнасць дапамагаць габрэям СССР, пратэставаць супраць палітыкі савецкіх уладаў.

«Я хачу, каб мае вучні абаранялі правы чалавека, бо на зямлі іншыя людзі пакутуюць. Вось гэтых іншых і трэба абараняць ад бяспраўя. Бо большасць тых, хто пакутуе няма ні ведаў, ні магчымасці абараніць сябе», — казаў Элі Візель.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?