У Беларусі 4 ліпеня пахаладае. Ноччу на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя ліўні. Днём у многіх раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні парывісты, ноччу пры навальніцах месцамі шквалісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 11—17 градусаў, днём будзе 17—23.

Днём 2 ліпеня былі зафіксаваныя тэмпературныя рэкорды дня ў Мінску і амаль ва ўсіх абласных цэнтрах.

Максімальная тэмпература ў Мінску дасягнула 34 градусаў. Ранейшае тэмпературнае дасягненне сталіцы — 30,7 градуса ў 1938 годзе. У Брэсце, Гродне і Магілёве слупкі тэрмометраў падняліся да 32,2, 32,5 і 29,7 градуса адпаведна. Такім чынам, у гэтых трох гарадах абноўленыя рэкорды 1992 года.

У Віцебску максімальная тэмпература дасягнула 29,8 градуса (ранейшы рэкорд 1995 году — 29,1 градуса).

У цэлым па краіне 2 ліпеня самым гарачым месцам сталі Стоўбцы, дзе была зафіксавана тэмпература 34,1 градуса.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, ліпень сёлета чакаецца асабліва гарачым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?