Беларускі сьпявак Руслан Аляхно не прайшоў у фінал міжнароднага конкурсу «Эўрабачаньне», які праходзіць у Бялградзе.
Дзевятнаццаць краін спаборнічалі ў чацьвер за дзесяць пуцёвак у суботні фінал. Аляхно са сваёй кампазыцыяй «Hasta la vista» выступаў дзевятым. Беларуса сярод шчасьліўчыкаў не аказалася.
Пераможцамі другога паўфіналу сталі Ісьляндыя, Швэцыя, Турцыя, Украіна, Альбанія, Латвія, Харватыя, Данія, Грузія, Вугоршчына і Партугалія.