Спадар Зомбэк (Pan Ząbek) прыйшоў у студыю забаўляльнага ранішняга шоу на польскім тэлеканале TVP2, каб паказаць адзін са сваіх фокусаў.

Ілюзіяніст узяў 4 папяровыя пакеты і ўклаў у адзін з іх 10-сантыметровы цвік. Пасля чаго перамяшаў пакеты і прапанаваў вядоўцам праграмы раздавіць адзін з іх далонню.

Фокус скончыўся трагедыяй у жывым эфіры. «Ааааааа», — крычала вядомая журналістка Мажэна Рагальска. «Я прабіў табе руку! Прабач», — разгублена сказаў фокуснік.

Цяпер тэлевядоўца знаходзіцца пад наглядам медыкаў. Паводле Рагальскай, абышлося без швоў. Адзін з інтэрнэт-карыстальнікаў злосна паіранізаваў над здарэннем. «Шкада, што не было фокусу з пілой», — напісаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?