Выказванні лаўрэата Нобелеўскага прэміі па літаратуры Святланы Алексіевіч пра забойства палякамі габрэяў у гады Другой сусветнай вайны наносяць шкоду польскаму народу, гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы, якое размешчана на сайце Нацыянальнага тэлебачання.
Святлана Алексіевіч падчас сустрэчы з беларускай дыяспарай у ЗША. Фота Паўла Дэмеша.
«Такога роду заявы не падмацаваныя фактамі і ў вышэйшай ступені несправядлівыя, а таксама наносяць шкоду польскаму народу. Нагадаем, што падчас Другой сусветнай вайны пакараннем, прызначаным нямецкімі акупацыйнымі ўладамі для тысяч палякаў, у тым ліку шматлікім гераічным прадстаўнікам польскага духавенства, якія ратавалі габрэяў, была смяротнае пакаранне», — цытуе заяву МЗС Польскае тэлебачанне.
Адкрыты ліст на адрас Алексіевіч мае намер апублікаваць Камітэт добрага імя Польшчы (арганізацыя займаецца вывучэннем гісторыі краіны).
Заяву, якая выклікала крытыку афіцыйнай Варшавы, пісьменніца зрабіла ў чэрвені ў Нью-Ёрку. Як паведамляе Польскае тэлебачанне, Алексіевіч падчас выступу ў Нью-Ёрку заявіла, што менавіта палякі «горш за ўсіх ставіліся да габрэяў», а ксяндзы падчас казанняў адкрытым тэкстам заклікалі да іх забойстваў; пры гэтым пісьменніца спаслалася на тэксты нейкага польскага журналіста, не ўдакладніўшы яго імя.