Фота Sky News.

Фота Sky News.

У выніку выбухаў у Багдадзе, якія адбыліся ў ноч на 3 ліпеня, загінулі па меншай меры 136 чалавек. Пра гэта паведамляе «Аль-Джазіра» са спасылкай на крыніцы ў паліцыі і медыцынскіх службах.

Паводле агенцтва, 131 чалавек загінуў у выніку выбуху ў раёне Карада, дзе ў момант выбуху было людна праз тое, што мясцовыя жыхары выконваюць пост і наведваюць рэстараны толькі пасля заходу.

Пяць чалавек загінулі ў выніку другога выбуху, які адбыўся на рынку ў раёне Аль-Шааб.

Адказнасць за выбухі ўзяла на сябе арганізацыя «Ісламская дзяржава», якая кантралюе 14% тэрыторыі Ірака.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?