З-за моцнага ветру ў Мінскай вобласці 3 ліпеня быў абясточаны 321 населены пункт, паведамляе прэс-служба абласнога ўпраўлення МНС.
Без электразабеспячэння апынулася 27 сельскагаспадарчых будынкаў, у тым ліку 22 малочнатаварныя фермы, 21 дашкольная ўстанова, 21 школа, 1.073 трансфарматарныя падстанцыі.
Адключэнні электрычнасці адбыліся ў Вілейскім, Капыльскім, Лагойскім, Мінскім, Маладзечанскім, Пухавіцкім і Смалявіцкім раёнах.
Таксама пашкоджаныя дахі 11 будынкаў у трох раёнах вобласці: Стаўбцоўскім (цялятнік ААТ «Шашкі»); Пухавіцкім (дзве малочнатаварныя фермы, піларама, майстэрня, зернясклад, дыспетчарская ААТ «Вецярэвічы»); Капыльскім (сенасховішча, два цялятнікі, малочны блок ААТ «Племянны завод Дусаеўшчына»).
Агулам для аднаўлення дахаў спатрэбіцца 1.830 лістоў шыферу, 30 лістоў полікарбаната, 200 кв. метраў бляхі.
Паводле інфармацыі МНС, у выніку праходжання моцнага ветру 17 чэрвеня на тэрыторыі Мінскай вобласці ўсё яшчэ застаюцца пашкоджанымі дахі васьмі будынкаў.