Уладзімір Япрынцаў, фота Сяргея Гудзіліна
12:45
Юрый Чыж даваў паказанні па справе Япрынцавых у верасні 2015 г.
12:44
Казбек і Уладзімір Япрынцавы заявілі, што віны не прызнаюць.
12:19
Япрынцаў і Арабян праводзілі сустрэчы з пацярпелымі ў офісе «Трайпла», абяцалі ад імя кампаніі вярнуць грошы, але не мелі такіх паўнамоцтваў.
12:07
Абвінавачванне: Потым Казбек Япрынцаў гэтак сама паступіў з шатландскай кампаніяй. Яе страты склалі 3 мільёны даляраў.
Казбек Япрынцаў смяецца на лаве падсудных.
11:55
Абвінавачванне: Казбек Япрынцаў абяцаў паставіць аўстрыйскай кампаніі 20 тысяч тон мазуты. Атрымаў ад іх 9 мільёнаў даляраў, але так нічога і не паставіў. Потым гэты фокус Япрынцаў-малодшы праварочваў яшчэ некалькі разоў.
Казбек Япрынцаў.
11:48
Зачытваюць ліст ад Беларускай федэрацыі самба. Кажуць, Япрынцаў кіраваўся ў жыцці прынцыпамі «гонару, абавязку і годнасці».
11:35
У судзе перапынак. Абарона Япрынцава заявіла хадайніцтва, каб Рабцэвіч быў выкраслены са спісу пацярпелых. Сам Рабцэвіч супраць.
Пацярпелыя.
11:33
Япрынцава і сына судзяць па артыкуле 209 частка 4 КК. Гэта махлярства, здзейсненае групай асоб. Тэрмін — ад 3 да 10 з канфіскацыяй.
30 чалавек падтрымкі Япрынцава змаглі трапіць у залу. Некаторыя сваякі абураюцца, хай выганяюць прэсу і запускаюць сяброў.
11:31
Галоўная інтрыга, ці будзе выкліканы ў якасці сведкі Юрый Чыж, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
11:04
Прыйшоў дзюдаіст, алімпійскі медаліст Націк Багіраў. Падтрымка Япрынцава першыя дні дакладна будзе каласальнай.
10:55
Падтрымаць Япрынцава прыехала вельмі шмат людзей. Можа, чалавек 40—50. Абсалютная большасць — мужчыны. Шмат сяброў па федэрацыі самба.
Вядома, што па крымінальнай справе праходзіць яшчэ адзін фігурант — Аляксандр Арабян, супрацоўнік групы кампаній «Трайпл».
Падтрымаць Япрынцавых прыйшло шмат народа
***
У сакавіку 2016 года кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык паведаміў, што з заявай аб супрацьпраўнай дзейнасці Уладзіміра Япрынцава ў ведамства летам мінулага года звярнуўся кіраўнік групы кампаній «Трайпл» Юрый Чыж і два яго расійскія партнёры.
Падчас расследавання было выяўленае ўхіленне ад выплаты падаткаў у «Трайпле», да якога мае дачыненне сам Чыж. Прамыя доказы гэтаму апынуліся ў распараджэнні КДБ 11 сакавіка. Зараз бізнесмен таксама ўтрымліваецца пад вартай у СІЗА КДБ паводле абвінавачання ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры).
Пяць фактаў пра мільянера Уладзіміра Япрынцава, суд над якім пачаўся ў Мінску