Сёння раніцай, 4 ліпеня, на 90-м годзе жыцця памерла сястра Васіля Быкава Валянціна Уладзімііраўна.

Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў Глеб Лабадзенка.

«Валянціна Уладзіміраўна Быкава памерла сёння а 8 раніцы ў віцебскай лякарні. 7 ліпеня ёй мусіла споўніцца 90 гадоў.»

27 мая на Валянціну Уладзіміраўну ў яе доме, ва Ушацкім раёне, быў здзейснены напад. Нападніка яна не бачыла: пачуўшы нейкі шоргат у бакоўцы хаты яна выйшла паглядзець з ліхтарыкам… Нападнік накінуўся ззаду, заціснуў ёй рот, каб не крычала, заламаў руку, некалькі разоў ударыў. З таго часу жанчына знаходзілася ў бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0