Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка па факце смерці 5-гадовай дзяўчынкі. Пра яе падзенне з акна кватэры на пятым паверсе 9-павярховага дома па вул. Малышчынская, паведамілі прахожыя.

Агледзеўшы месца здарэння і апытаўшы відавочцаў, следчыя ўстанавілі, што каля 19:00 1 ліпеня дзяўчынка разам з мамай і 8-гадовым братам вярнуліся з прагулкі. Дзяўчынка ўвайшла ў кватэру, залезла на дзіцячы столік, а затым на падваконне адкрытага насцеж акна, што было зацягнута маскітнай сеткай. Потым яна абаперлася рукамі аб сетку, тая не вытрымала і парвалася.

Мама дзяўчынкі ў гэты момант знаходзілася ў іншым памяшканні. Дзіця памерла да прыезду хуткай дапамогі.

Вядома, што дзяўчынка расла ў няпоўнай сям'і, яе выхаваннем займалася толькі мама, якой пасля здарэння двойчы выклікалі хуткую дапамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?