У Мінскім гарадскім судзе прайшоў разгляд скаргі грамадзян 101 Сухараўскай выбарчай акругі на неўключэнне адвакаткі Тамары Сідарэнкі ў склад акруговай выбарчай камісіі.

Тамара Сідарэнка была вылучаная адначасова радай Руху за свабоду і шляхам збору подпісаў грамадзянаў.

Юрыстка мае 33-гадовы вопыт паспяховай адвакацкай дзейнасці, неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі Міністэрства юстыцыі. Няўжо гэтага мала для ўключэння ў склад камісіі?

Тым не менш, яе не ўключылі. Камісія, такім чынам, будзе складацца з адных лукашэнкаўцаў.

У 101-й акрузе мае балатавацца намеснік старшыні Руху за свабоду Алесь Лагвінец.