Прэзідэнт Кыргызстана і Алмазбек Атамбаеў выпусціў кліп на песню ўласнага сачынення пад назвай «Судьбе назло», паведамляе ў панядзелак, 4 ліпеня, gazeta.kg.

Відэа было апублікавана на Youtube 2 ліпеня, і яго паглядзелі ўжо больш за 77 тысяч разоў.

Атамбаеў сам склаў вершы і музыку для песні. На запісе ён таксама сам спявае і акампануе сабе на гітары. «Судьбе назло» — адна з першых аўтарскіх песень кіргізскага прэзідэнта.

Кліп на песню змантаваны з кадраў фільма «Правінцыйны раман» рэжысёра Меліса Убукеева.

Алмазбек Атамбаеў займае пасаду прэзідэнта Кыргызстана са снежня 2011 года. Да гэтага ён працаваў прэм'ер-міністрам Кіргізіі і міністрам прамысловасці гандлю і турызму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0