З 2017 года жыхары Сінгапура змогуць здзяйсняць грашовыя пераводы праз сацыяльныя сеткі. Каб пачаць карыстацца новаўвядзеннем, трэба ў банку прывязаць да свайго рахунку асабісты рахунак на Facebook або ў Twitter. Цяпер трэба будзе ўсяго толькі ўвесці ID старонкі таго, каму трэба перавесці грошы, а таксама пацвердзіць тэлефонны нумар.

Пакуль што мінусам з'яўляецца тое, што пераводзіць можна будзе толькі сінгапурскія даляры (хоць пазней з'явяцца і іншыя валюты). Тым не менш, ужо каля дваццаці банкаў Сінгапура заявілі пра сваё жаданне ўдзельнічаць у новай сістэме.

Раней падобны сэрвіс спрабавалі ўвесці ў Індыі, але з-за падвышанай актыўнасці хакераў ідэяй прыйшлося ахвяраваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?