Мінчукі Уладзімір Падгол і Алесь Таўстыка арганізавалі акцыю, прысвечаную Дню Незалежнасці ЗША. 

«У гэты дзень мы хочам зладзіць дэманстрацыю і распаўсюд сцягоў ЗША, тым самым выказваючы сваю пашану цудоўнай краіне і нашым сябрам, якія жывуць там. Вы можаце разам са сваімі дзецьмі намаляваць амерыканскія сцяжкі і прыйсці да ратушы з імі. Можаце проста пагаманіць з намі: абмяркаваць як лепей адзначыць свята нашых сяброў з ЗША», — заклікалі напярэдадні людзі ў сацсетках. 

Да Ратушы прыйшлі таксама лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч, маці Вячаслава Сіўчыка Галіна. У прамовах удзельнікі акцыі падзякавалі ЗША за дапамогу па лэндлізе падчас Другой сусветнай вайны.

Агулам за дзесяццю ўдзельнікамі акцыі сачыла 9 людзей у цывiльным, двое з якiх фiксавалi тое, што адбываецца, на вiдэа. Падчас акцыi не было складзена нiводнага пратакола. 

Уладзімір Падгол усталяваў на сцэне завадны грамафон і спрабаваў уключыць пласцінку з мелодыямі Луі Армстранга

Уладзімір Падгол усталяваў на сцэне завадны грамафон і спрабаваў уключыць пласцінку з мелодыямі Луі Армстранга

Алесь Лагвінец і Алесь Таўстыка абмяняліся подпісамі за рэгістрацыю кандыдатам на парламенцкія выбары

Алесь Лагвінец і Алесь Таўстыка абмяняліся подпісамі за рэгістрацыю кандыдатам на парламенцкія выбары

Чалавек у цывільным схаваўся ад дажджу і здымаў удзельнікаў з бліжэйшай кавярні

Чалавек у цывільным схаваўся ад дажджу і здымаў удзельнікаў з бліжэйшай кавярні

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?