У Індыі пасля слоў пра тое, што ў краіне трэба адкрыць Міністэрства кароў, вырашылі арганізаваць гарачую лінію па падтрымцы гэтых святых для індусаў жывёл.

huffingtonpost.in

Як інфармуе Indian Exrpess, у індыйскім штаце Хар'яна праваахоўнікі адкрылі гарачую лінію, па якой кругласутачна можна расказаць пра выпадкі забою кароў, а таксама кантрабанду мяса ялавічыны.

Пасля паведамлення на гарачую лінію паліцыя абавязаная выехаць на месца агучанага злачынства.

Размовы аб тым, што каровы ў Індыі маюць патрэбу ў дадатковай абароне, пачаліся пасля некалькіх гучных выпадкаў кантрабанды ялавічыны ў краіне. У чэрвені мясцовыя валанцёры знялі відэа, дзе яны асабіста распраўляюцца з кантрабандыстамі ялавічыны, прымусіўшы парушальнікаў з'есці гной. Запіс быў апублікаваны ў інтэрнэце і выклікаў бурную рэакцыю сярод жыхароў краіны.

На заканадаўчым узроўні ў Індыі штатам загадана прадпрымаць меры па забароне забою кароў і цялятаў. Але час ад часу закон парушаецца.