На цэнтралізаваным тэставанні па беларускай мове абсалютны вынік 100 балаў атрымалі 50 чалавек. Такія даныя прыведзеныя на партале Міністэрства адукацыі.

Па словах міністра адукацыі Міхаіла Жураўкова, у 2015 годзе 100 балаў па беларускай мове атрымалі 18 паступаючых.

Сёлета сярод абітурыентаў з абсалютным вынікам выпускнікі ўстаноў адукацыі рознага тыпу з розных рэгіёнаў Беларусі. Так, 23 чалавекі — выпускнікі сярэдняй школы, 21 — гімназіі, 6 — ліцэя. 10 чалавек — з Брэсцкай вобласці, 7 — Віцебскай, 4 — Гомельскай, 9 — Гродзенскай, 4 — Магілёўскай, 10 — Мінскай, 6 — горада Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?