04.07.2016 / 21:53

Google створыць навушнікі з убудаваным перакладчыкам 1

Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на сузаснавальніка праекта Google Brain МО Грэга Карада.

Прылада будзе мець функцыю перакладу з розных моў у рэжыме рэальнага часу. Такім чынам, людзі, якія размаўляюць на розных мовах, будуць камунікаваць баз дапамогі перакладчыкаў, аднак, па словах Грэга Карада, такая карціна стане рэальнасцю толькі прыкладна праз 10 гадоў.

Пераклад будзе забяспечваць сістэма нейронавых сетак, атрыманы тэкст будзе агучваць робат — зрэшты, па словах прадстаўніка Google, яго гаворку складана будзе адрозніць ад чалавечай. Самі навушнікі павінны быць досыць лёгкімі і зручнымі ў выкарыстанні.

Грэг Карада адзначыў, што агучаныя планы не азначаюць укаранення распрацоўкі ў бліжэйшы час, тым не менш, у Google ёсць разуменне таго, якія рэсурсы патрэбныя для паспяховай рэалізацыі гэтага праекта.

Над аналагічнай сістэмай перакладу працуе таксама кампанія Microsoft.

0
Алёна К. / Адказаць
05.07.2016 / 22:25
Цікава, што будзе з перакладчыкамі праз год 10-15...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру