Грамадства44

Чаму ў мінскіх новабудоўлях часта ламаюцца ліфты Чаму ў мінскіх новабудоўлях часта ламаюцца ліфты 

Новы ліфт ужо праз некалькі месяцаў эксплуатацыі можа запатрабаваць замены многіх элементаў. Чаму так адбываецца, агенцтву «Мінск-Навіны» паведамілі ў ААТ «Белліфт».

«Сітуацыя пачала абвастрацца пасля таго, як кватэры ў новых дамах пачалі здаваць без аддзелкі», — распавядае намеснік галоўнага інжынера ААТ «Белліфт» Алег Дубавец.

«Навасёлы не толькі робяць рамонт, але і ладзяць перапланаванні. Пры гэтым у большасці новабудоўляў будматэрыялы і буйнагабарытныя рэчы бескантрольна перавозяць у ліфтах. Яны, уласна кажучы, і прызначаныя для перавозкі пасажыраў і грузаў, іншая справа — як гэта ажыццяўляецца. Быў выпадак, калі проста заслалі на падлогу кабіны цырату і закідвалі на яе цэмент для транспарціроўкі наверх. У новых пад'ёмных машынах вельмі адчувальная аўтаматыка, якая можа забіцца пылам, брудам і пры найменшых збоях у працы спыняе ліфт.

Нярэдка ўладальнікі вертыкальнага транспарту звяртаюцца да спецыялістаў прадпрыемства за рэкамендацыямі, як захаваць хаця б яго выгляд, купэ кабіны ў першыя месяцы пасля засялення. Аптымальны прапанаваны варыянт — наняць людзей, якія сачылі б за выкананнем правілаў карыстання ліфтаў: каб тыя не перагружаліся, жыхары акуратна перавозілі рэчы. Але працу такіх работнікаў трэба аплачваць, гэта дадатковая камунальная паслуга, якая патрабуе заключэння індывідуальных дамоў з жыхарамі. А ў першыя месяцы засяляецца і пачынае плаціць па камунальных рахунках толькі частка навасёлаў. Дарэчы, па гэтай прычыне, а не толькі з мэтай захаванасці абсталявання і кабіны, уладальнікі самі вызначаюць, на працягу нейкага часу пасля здачы дома даць каманду на ўключэнне ліфта або запусціць, напрыклад, адзін з трох наяўных», — заўважае Дубавец.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў3

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

Памёр спявак Озі Осбарн14

Памёр Эдвард Зайкоўскі8

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі11

«Сам бы пайшоў ваяваць, калі б галава не кружылася». Эдуард Малафееў расказаў пра свае крыўды, Лукашэнку і вайну16

Чаму Лукашэнка не Аліеў13

Пад Гроднам знайшлі лісічку, якая прарасла праз чэрап

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў3

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць