Мікалай Статкевіч, фота Сяргея Гудзіліна

Мікалай Статкевіч, фота Сяргея Гудзіліна

Экс-кандыдат у прэзідэнты, былы палітвязень Мікалай Статкевіч падаў дакументы ў адміністрацыю Цэнтральнага раёна Мінска на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні сябе кандыдатам у дэпутаты. Калі яго зарэгіструюць, то Статкевіч стане кандыдатам на 105-й Старавіленскай акрузе, у якую ўваходзіць увесь цэнтр Мінска і пасёлак Дразды.

Гэта тэст для ўлады на дэмакратычнасць і магчымасць даць людзям выказаць свой пратэст супраць эканамічнай і сацыяльнай палітыкі і парушэнняў правоў чалавека, — заявіў TUT.BY Статкевіч.

Палітык адзначыў, што ў выпадку рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, што зможа праводзіць легальна збіраць подпісы і праводзіць акцыі пратэсту ў цэнтры Менску. У яго ў планах — вялікая акцыя на плошчы Свабоды і ў Драздах.

З нагоды апошняга Статкевіч заявіў, што хоча знайсці там Аляксандра Лукашэнку, каб узяць і яго подпіс.

У ініцыятыўнай групе Статкевіча — палітыкі Уладзімір Някляеў, Вячаслаў Сіўчык і Зьміцер Дашкевіч. Як члены ініцыятыўнай групы яны таксама змогуць збіраць акцыі і быць іх арганізатарамі, адзначыў Статкевіч.

Палітык мяркуе, што яго ініцыятыўную групу не зарэгіструюць, бо ў яго ёсць судзімасць.

Рашэнне акруговай камісіі стане вядома праз пяць дзён. Статкевіч нагадаў, аднак, што ў 2008 годзе яго ініцыятыўную групу зарэгістравалі, нягледзячы на судзімасць палітыка. Яму далі збіраць подпісы, аднак потым іх палічылі несапраўднымі і не зарэгістравалі кандыдатам.

Калі Статкевічу не ўдасца атрымаць рэгістрацыю і гэтым разам, то БСДП (Народная Грамада) праявіць салідарнасць і здыме усіх сваіх кандыдатаў.

Рашэнне аб вылучэнне Статкевіча яго незарэгістраваная партыя БСДП (Народная Грамада) прыняла на ўчорашнім пасяджэнні прэзідыума. Усяго ад структуры кандыдатамі ў дэпутаты хочуць стаць 27 чалавек. З-за адсутнасці рэгістрацыі ў БСДП (Народная Грамада), яе кандыдаты будуць вылучацца шляхам збору подпісаў. Такім жа чынам партыя ўдзельнічала ў выбарах восем гадоў таму, вылучыўшы тады каля 70 чалавек.

Парламенцкія выбары адбудуцца 11 верасня. Рэгістрацыя кандыдатаў пройдзе 2—10 жніўня, пасля чаго пачнецца этап перадвыбарчай агітацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?