Паводле слоў Андрэя Міхневіча, пацярпелага па справе Япрынцавых, напісаць у КДБ заяву на Казбека Япрынцава яму параіў Юрый Чыж. Пра гэта Міхневіч расказаў на працэсе ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска 5 ліпеня.

Міхневіч злева.

Міхневіч злева.

Турбавацца за свае $440 тысяч, перададзеных Япрынцаву, ён пачаў у снежні 2015 года і тады ж вырашыў звярнуцца па параду да ўладальніка «Трайпла» Юрыя Чыжа, з якім раней «сустракаўся на прэзідэнцкіх суботніках». «Я ж не ведаў тады, што ён быў ініцыятарам усяго гэтага», — дадаў Міхневіч. Паводле яго слоў, Чыж пацікавіўся сумай, якую ён аддаў Япрынцаву, і параіў пісаць заяву ў КДБ. «Ну, я і пайшоў», — сказаў Андрэй Міхневіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?