Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) абвясціла цэны на квіткі на матчы чэмпіянату свету, які пройдзе у 2018 годзе ў Расіі.
Для заўзятараў з РФ ўведзена спецыяльная катэгорыя квіткоў. Мінімальны кошт білета на матчы групавога этапу для расійскіх грамадзян складзе 1280 рублёў,
а для заўзятараў з іншых краін - 105 даляраў.
Чэмпіянат свету па футболе пройдзе ў Расіі з 14 чэрвеня па 15 ліпеня 2018 года. Матчы прымуць 12 стадыёнаў ў 11 гарадах: Маскве, Санкт-Пецярбургу, Казані, Ніжнім Ноўгарадзе, Саранску, Калінінградзе, Валгаградзе, Екацярынбургу, Самары, Сочы і Растове-на-Доне.
***
Беларусь трапіла ў адборачную групу разам са зборнымі Францыі, Нідэрландаў, Швецыі, Балгарыі, Люксембурга. Турнір пачнецца 4 верасня 2016 года і скончыцца ў кастрычніку 2017 г. На ЧС выходзяць каманды, што фінішуюць першымі ў групе, а каманды, што зоймуць 2-я месцы, згуляюць у плэй-оф.