У 2015 годзе, паводле афіцыйных звестак, у Беларусі ў разліку на душу насельніцтва прададзена прыблізна дзевяць літраў чыстага алкаголю, паведаміў 5 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску галоўны нарколаг Міністэрства аховы здароўя Іван Канаразаў.

На яго думку, гэта «вялікая і трывожная для краіны лічба».

«Зніжэнне ўзроўню спажывання алкаголю на 1 літр на душу насельніцтва дазваляе знізіць захворванне хваробамі СКТ на 28%, на туберкулёз — на 15-20%, на кардыяміяпатыю — ад 26 да 83%, — сказаў ён. — Наша мэта сёння — навучыць людзей, якія спажываюць алкаголь у небяспечнай колькасці, казаць «не».

Ён адзначыў, што ў Беларусі склалася скандынаўская мадэль спажывання алкаголю, калі за кароткі перыяд часу ўжываецца вялікая яго колькасць. У 2014 годзе СААЗ уключыла Беларусь у лік краін, якія з'яўляюцца лідарамі па спажыванні алкаголю.

«Тады мы абгрунтавана падышлі да абвяржэння гэтай інфармацыі, — сказаў галоўны нарколаг. — І Сусветная арганізацыя аховы здароўя прыняла нашы довады аб тым, што Беларусь сёння знаходзіцца на зусім іншых пазіцыях, пра што сведчыць штогадовае зніжэнне першасных алкагольных псіхозаў, зніжэнне вытворчага траўматызму і ДТЗ, учыненых у стане алкагольнага ап'янення».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?