Упраўленьне ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкаму мае намер выступіць з ініцыятывай аб стварэньні ў гарадах вобласьці зон, дзе будзе забаронена ўжываньне сьпіртных напояў, у тым ліку піва. У Віцебску такімі месцамі могуць стаць набярэжная Заходняй Дзьвіны, парк Фрунзэ і плошча Перамогі.

У іншых гарадах рэгіёну такія зоны вызначаць мясцовыя ўлады.

Як піша абласная газэта «Народнае слова» са спасылкай на начальніка ўпраўленьня прафіляктыкі УУС аблвыканкаму Ўадзімера Пранько, ёсьць спадзеў, што адпаведнае рашэньне аблыванкаму дапаможа навесьці парадак у найбольш масавых месцах адпачынку, дзе моладзь нападпітку ня толькі пакідае сьмецьце, але і ўчыняе бойкі.

Яна Ільіна, Народныя навіны Віцебска

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0