Белы летні кіцель з маршальскімі пагонамі, які савецкі дыктатар насіў падчас Патсдамскай канферэнцыі 1945 года, стаў ўласнасцю Дзяржаўнага музею ваеннай гісторыі Беларусі, паведаміла афіцыйная газета Мінабароны краіны.

Брытанскі прэм'ер Уінстан Чэрчыль, прэзідэнт ЗША Гары Трумэн і Іосіф Сталін у Патсдаме.

Брытанскі прэм'ер Уінстан Чэрчыль, прэзідэнт ЗША Гары Трумэн і Іосіф Сталін у Патсдаме.

Кіцель Іосіфа Сталіна быў перададзены дырэктару музея Сяргею Азаронку старшынёй афіцыйнага аб'яднання беларусаў у РФ «Беларусы Расіі» Сяргеем Кандыбовічам.

Паведамляецца, што прадмет уніформы доўгі час належаў савецкаму генерал-лейтэнанту Леаніду Ціміну, сваяк якога быў асабістым кіроўцам Сталіна. Потым саслужбоўцы Ціміна вырашылі перадаць кіцель у беларускі ваенны музей.

Падрабязнасці таго, як кіроўца Сталіна змог прысабечыць дзяржаўную ўласнасць і гістарычную каштоўнасць, а дзяржаўныя органы не дабіліся вяртання яе, не раскрываюцца.

Цікава, ці праводзілі беларускія эксперты і знаўцы гісторыі ўніформы нейкую экспертызу даранага кіцеля?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?