6 ліпеня пачынаецца працоўны візіт міністра замежных спраў Уладзіміра Макея ў Латвійскую Рэспубліку, паведамляе прэс-служба беларускага замежнапалітычнага ведамства.

Праграмай візіту 6—7 ліпеня запланаваны перамовы кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам, а таксама сустрэчы з прэзідэнтам Латвіі Раймандсам Веёнісам, прэм'ер-міністрам Марысам Кучынскісам, намеснікам прэм'ер-міністра, міністрам эканомікі Арвілсам Ашарадэнсам і міністрам зносін Улдзісам Аўгулісам.

Падчас перамоваў будзе разгледжаны ўвесь спектр пытанняў развіцця беларуска-латвійскага ўзаемадзеяння ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, транспартна-транзітнай, гуманітарнай галінах, тэматыка супрацоўніцтва Беларусі і Еўрапейскага саюза, а таксама актуальныя аспекты рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0