sputnik-abkhazia.ru

sputnik-abkhazia.ru

У выніку загарэўся казырок над уваходам у міністэрства. Міліцыі ўдалося аператыўна патушыць агонь.

Дэманстранты таксама распачалі трэцюю за дзень спробу штурму міністэрства. У выніку паміж пратэстоўцамі і супрацоўнікамі міліцыі адбыліся сутыкненні. З абодвух бакоў ёсць пацярпелыя, ад шпіталізацыі яны адмовіліся.

Паводле непацверджаных звестак, у будынку МУС знаходзіцца міністр Леанід Дзапшба, адстаўкі якога за пагаршэнне крымінагеннай абстаноўкі ў рэгіёне патрабуюць дэманстранты. Людзі, якія сабраліся, скандавалі: «Выходзь!», піша meduza.io.

Як потым паведаміў інтэрнет-сайт Спутник-Абхазия, прэзідэнт Абхазіі Рауль Хаджымба абвясціў у «мэтах недапушчэння кровапраліцця» пра адхіленне ад пасады Леаніда Дзапшба на час расследавання генпракуратурай акцый пратэсту апазіцыі.

На 10 ліпеня ў Абхазіі прызначаны рэферэндум аб датэрміновых выбарах, апазіцыя патрабуе яго адмяніць. На галасаванне вынесена пытанне: «Ці лічыце вы неабходным правядзенне датэрміновых выбараў прэзідэнта рэспублікі Абхазіі?»

***

23:53

Пасля таго, як віцэ-прэзідэнт Абхазіі Віталь Габніа зачытаў ўказ прэзідэнта Абхазіі аб адхіленні Леаніда Дзапшба ад займанай пасады, удзельнікі мітынгу ля будынка МУС пачалі разыходзіцца, паведамляе Sputnik-abkhazia.ru.

Выкананне абавязкаў міністра ўнутраных спраў ускладзена на першага намесніка міністра ўнутраных спраў Барыса Абітава.

У сваю чаргу прэзідэнт непрызнанай большасцю краін Абхазіі Рауль Хаджымба назваў сённяшнія падзеі спробай дэстабілізаваць палітычную абстаноўку.

«Тое, што сёння адбываецца - гэта спроба дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне, сабраўшы тыя апазіцыйныя сілы, якія яшчэ, літаральна, некаторы час таму ставілі пытанне аб правядзенні рэферэндуму, і атрымалі права на яго правядзенне», - заявіў Хаджымба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0