Сёлета да канца года на плятформе чыгуначнага вакзалу ў Менску ўсталююць першыя шкляныя дашкі. Даўжыня іх — 250 мэтраў (гэткая самая, як у пасажырскага цягніка), вышыня — 4 мэтры.

Паралельна пачнаецца рэканструкцыя шасьці сходаў-спускаў з пасажырскае залі. Плянуецца закупіць тры новыя травэлатары замежнай вытворчасьці наўзамен цяперашніх пецярбурскіх, якія ніколі не працавалі. Праз пару месяцаў тры з шасьці спускаў да цягнікоў з чакальнае залі будуць пераабсталяваныя наноў, паведамляе газэта «Рэспубліка».

Да зімы ўсе плятформы таксама будуць забрукаваныя пліткай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?