Людзей у Крыме зараз сапраўды мала. Можаце зараз жа зайсці на любы сайт браніравання гатэляў і пераканацца, што ўсюды ёсць вольныя нумары.

Прадаўцы авіябілетаў яшчэ ў сярэдзіне траўня сталі скардзіцца, што попыт на квіткі ў Сімферопаль дзе-нідзе ўпаў адразу на 25%. Аказалася, што расейцам, якія прывыклі да турэцкага пяцізоркавага «ўсё ўключана», чамусьці не спадабаўся непатрабавальны крымскі сэрвіс!

Улады Крыма вельмі пакрыўдзіліся і заявілі, што падобныя чуткі могуць распускаць толькі некампетэнтныя людзі. І што трэба проста ўмець квіткі прадаваць. «Колькасць пакетных тураў у гэтым годзе ўзрасце да 600 тыс. і ў два разы перавысіць паказчыкі мінулага года», — упэўнены крымскі віцэ-прэм'ер Руслан Бальбек.

Галоўны плюс адсутнасці турыстаў — не трэба нічога браніраваць. Можна спакойна прыйсці ў разгар абеду ў любы рэстаран, і ён будзе пустым. Чэргі ёсць толькі ў самых танных сталовых. «Людзей у гэтым годзе вельмі мала, нават менш, чым у мінулым. Людзей цэны не задавальняюць, якасць. Самі бачыце, колькі тут усё каштуе, хто сюды паедзе?» — скардзіцца афіцыянтка.

Паўсюль сумныя абарыгены, якія разлічвалі разбагацець за сезон. Але людзей няма.

Пляж у Феадосіі каля майго гатэля, як мне здаецца, запоўнены працэнтаў на 30.

Абышоў усе пляжы ў Феадосіі. Усе паўпустыя. Тут трэба адзначыць, што ў межах горада ў Феадосіі пляжы дрэнныя. Народ ездзіць адпачываць і купацца за горад.

Да амерыканцаў стаўленне нармальнае.

Да амерыканцаў стаўленне нармальнае.

Што тычыцца фатаграфій з пустымі пляжамі. Я разумею, што фота з гэтага паста могуць вырваць з кантэксту і пачаць трэсці імі, даказваючы, што ў Крым ніхто не едзе адпачываць. Адразу хачу сказаць, што я не праводзіў даследаванне, не лічыў людзей, не назіраў за пляжамі і не высвятляў прычыны, па якіх на адным пляжы народу шмат, а на іншым мала. Магчыма, гэтаму ёсць нейкае лагічнае тлумачэнне. Я проста паказваю, што бачу, і распавядаю вам тое, што мне распавядаюць мясцовыя. Нічога не перабольшваючы і асабліва не драматызуючы. А вы рабіце высновы самі.

Так, на некаторых пляжах у Феадосіі зусім пуста. У асноўным гэта пляжы, дзе няма парасонаў і лежакоў.

Паўпустыя стаяць не толькі гатэлі, але і гасцявыя дамы прыватнага сектара. Паляванне на турыстаў ідзе сур'ёзнае. Усе платы ў аб'явах.

Далей едзем у Курортнае. Людзей у Курортным няма. Наогул. Я прыехаў у 15.30. У гэты час звычайна ўсё бітком: людзі пасля абеду выпаўзаюць да мора на другі заход. Сонца ўжо не такое агрэсіўнае, можна спакойна пазагараць. Але ў Курортным ніхто не вылез. На набярэжнай пуста.

На пляжы пуста. Такое ўражанне, што цяпер 6-я раніцы.

Заедзем у суседні Кактэбель. Тут людзей больш, але таксама няма аншлагу.

Народ ляжыць даволі разраджаны. Памятаю, калі я тут у дзяцінстве адпачываў, мы займалі месцы з раніцы, інакш ля вады не ляжаш. Сёння ў гэтым няма неабходнасці.

Калі верыць афіцыйнай статыстыцы, з турплынню ў Крым усё добра. Па дадзеных Растурызму, з пачатку 2016 года года ў Крыме адпачылі ўжо за 1 млн 243 тыс. расейцаў, на 21,4% больш, чым у мінулым годзе. УЦДГМ кажа, што ў Крым мараць паехаць больш за траціну ўсіх расейцаў. Але дзе яны ўсе?

Ёсць, дарэчы, падазрэнне, што раптоўны віток дружбы з Турцыяй можа падарваць дабрабыт крымскіх курортаў. Усяго за суткі Турцыя стала самым папулярным кірункам па запытах ў «Яндекс.Путешествіях». Пры гэтым самы танны тыднёвы тур на дваіх туды каштуе толькі крыху даражэй, чым у Крым ці Сочы (40 тысяч супраць 35 і 37 тысяч адпаведна).

Прычым тураператары лічаць, што калі дазволяць чартары, то цэны ўпадуць на 25—30%. Гэта значыць, зусім хутка з'ездзіць у Турцыю можна будзе за 30 тысяч рублёў на дваіх. Аб крымскім сэрвісе расейцы ўжо выказаліся. Калі Турцыя стане таннейшай за Крым, то незразумела, за кошт чаго крымскія курорты збіраюцца выжываць.

Цікава, што на футболках змяніліся прынты. Замест «ветлівых людзей» і Пуціна цяпер цалкам нейтральныя. Стала менш палітыкі і мілітарызму».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0