У 2008 годзе ў в. Красіева Пінскага раёна знікла 54-гадовая жанчына. Яе труп 4 ліпеня выявіла аператыўна-следчая група.
Фота УГКСЭ Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці
Па інфармацыі міліцыі, падчас сваркі мужчына збіў сваю маці, якая ад атрыманых траўмаў памерла. Тады ён закапаў труп у гаспадарчай пабудове на сваім двары на глыбіні больш за адзін метр. А праз некаторы час на месцы пахавання заліў бетонную сцяжку, спрабуючы схаваць сляды злачынства.
На працягу 8 гадоў мужчыну неаднаразова выклікалі ў праваахоўныя органы, але ён адмаўляў крымінальны след знікнення маці і сцвярджаў, што нічога не ведае пра тое, дзе яна можа знаходзіцца.
Па падазрэнні ў здзяйсненні забойства затрымана два чалавекі. Па нашых дадзеных — гэта сын загінулай і яго жонка. Заведзеная крымінальная справа па п.15 ч.2 арт.139 КК РБ «Забойства, учыненае групай асоб». У дадзены момант праводзіцца комплекс следчых і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на высвятленне абставін здарэння. Прызначаныя неабходныя судовыя экспертызы.